Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 студзеня 2016, 13:18

Беларусы могуць даведацца аб сваёй крэдытнай гісторыі ў рэжыме анлайн

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з'явіўся партал крэдытнага рэгістра creditregister.by, дзе можа даведацца аб сваёй крэдытнай гісторыі ў рэжыме анлайн, паведаміў журналістам начальнік упраўлення "Крэдытны рэгістр" Нацбанка Віктар Пленкін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Каб паглядзець сваю крэдытную гісторыю, неабходна зайсці ў асабісты кабінет на сайце і прайсці ідэнтыфікацыю. Такім чынам, можна будзе ўбачыць свае абавязацельствы перад банкамі, крэдытны рэйтынг, скор-бал (ацэнка здольнасці крэдытаатрымальніка пагасіць доўг. - Заўвага БЕЛТА) і іншую інфармацыю. Акрамя таго, можна будзе даведацца, хто раней запытваў вашу крэдытную гісторыю", - растлумачыў Віктар Пленкін.

Пакуль атрымаць крэдытную гісторыю праз інтэрнэт могуць толькі кліенты сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання "Белгазпрамбанка". Плануецца, што ў хуткім часе паслуга будзе даступная і для кліентаў іншых банкаў.

Цяпер партал creditregister.by працуе ў пілотным рэжыме. У бліжэйшы час на сайце з'явяцца новыя функцыі, у тым ліку паслуга атрымання крэдытнай гісторыі на платнай аснове (бясплатна яе можна атрымаць толькі адзін раз на працягу каляндарнага года, за плату - неабмежаваную колькасць разоў). Цяпер атрыманне крэдытнай гісторыі ў Нацбанку (другі і наступныя разы на працягу года) у папяровым выглядзе каштуе прыкладна Br50 тыс. "У рэжыме анлайн кошт яе атрымання будзе значна ніжэйшы. Канчатковая цана пакуль не вызначана, але такі запыт адназначна будзе таннейшы", - падкрэсліў Віктар Пленкін.

Крэдытная гісторыя змяшчае асабістыя даныя - прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння, асабісты нумар, пол, грамадзянства, месца рэгістрацыі. Акрамя таго, даступна інфармацыя аб бягучых і мінулых крэдытах, пазыках, паручыцельствах, залогах: калі і якім банкам выдадзены крэдыт, сума і тэрмін яго пагашэння, гісторыя аплаты запазычанасці, сумы і працягласць пратэрміновак, а таксама калі і якому банку прадастаўлена паручыцельства, залог, сума і тэрмін забеспячэння. Можна даведацца і аб пераліку арганізацый, якія запытвалі вашу крэдытную гісторыю і дату запыту.

Калі кліент знаходзіць у сваёй крэдытнай гісторыі недакладныя даныя, ён можа звярнуцца для выпраўлення іх у Нацбанк або банк, які прадаставіў няправільную інфармацыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі