Сцяг Субота, 11 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 жніўня 2020, 14:52

У Токіа за два дні ад цеплавых удараў памерлі 14 чалавек

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сама меней 14 чалавек памерлі ў Токіа за перыяд з 11 па 12 жніўня ад цеплавых удараў, паведамляе ТАСС.

Адзначаецца, што дзевяць загінулых былі старэйшымі за 80 гадоў. Усяго за гэты жнівень ад спёкі памерлі 26 такійцаў.

13 жніўня Галоўнае пажарнае ўпраўленне Японіі, якое выконвае функцыі МНС і хуткай дапамогі, паведаміла аб дзесяці загінулых і 6,6 тыс. пацярпелых ад цеплавых удараў у краіне за перыяд з 3 па 9 жніўня. У сувязі з гэтым японскія ўлады папярэдзілі грамадзян аб неабходнасці ўважліва сачыць за самаадчуваннем у гарачыя дні і заклікалі піць больш вадкасці.

Бягучы тыдзень стаў самым гарачым у Японіі гэтым летам. У шэрагу раёнаў слупок тэрмометра ўзнімаўся на працягу дня вышэй за 38 градусаў, а ў прэфектуры Гума 11 жніўня днём паветра прагрэлася да 40,1 градуса.

Перыяд найбольш гарачага надвор'я ў Японіі прыпадаў на ліпень-жнівень, аднак ужо другі год запар у ліпені было больш пахмурных і дажджлівых дзён. У 2019 годзе па ўсёй краіне ад спёкі загінулі 126 чалавек, больш за 70 тыс. пацярпелі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі