Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 мая 2024, 13:02

Пуцін: Захад спрабуе сказіць праўду аб Другой сусветнай вайне, яна перашкаджае іх каланіяльнай палітыцы

Уладзімір Пуцін. Фота РІА "Навіны"
Уладзімір Пуцін. Фота РІА "Навіны"
9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захад спрабуе сказіць праўду аб Другой сусветнай вайне, яна перашкаджае іх каланіяльнай палітыцы, заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на парадзе ў Маскве ў гонар 79-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, паведамляе БЕЛТА.

"Сёння мы бачым, як праўду аб Другой сусветнай вайне спрабуюць сказіць. Яна перашкаджае тым, хто прывык будаваць сваю, па сутнасці, каланіяльную палітыку на крывадушнасці і хлусні, - сказаў Уладзімір Пуцін. - Яны зносяць мемарыялы сапраўдным змагарам з нацызмам, ставяць на п'едэсталы здраднікаў і памагатых гітлераўцаў, перакрэсліваюць памяць аб гераізме і высакароднасці салдат-вазваліцеляў, аб той вялікай ахвяры, якую яны прынеслі ў імя жыцця".

"Рэваншызм, здзек з гісторыі, імкненне апраўдаць цяперашніх паслядоўнікаў нацыстаў - гэта частка агульнай палітыкі заходніх эліт па распальванні ўсё новых рэгіянальных канфліктаў, міжнацыянальнай і міжрэгіянальнай варожасці, па стрымліванні суверэнных, незалежных цэнтраў сусветнага развіцця, - адзначыў Прэзідэнт РФ. - Мы адмаўляем прэтэнзіі любой дзяржавы або альянсу на выключнасць. Ведаем, да чаго вядзе празмернасць такіх амбіцый. Расія будзе рабіць усё, каб не дапусціць глабальнага сутыкнення. Але ў той жа час нікому не дазволім пагражаць нам. Нашы стратэгічныя сілы заўсёды ў баявой гатоўнасці".

Паводле яго слоў, на Захадзе хацелі б забыць урокі Другой сусветнай вайны. "Тры першыя доўгія, цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны Савецкі Саюз, усе рэспублікі былога Савецкага Саюза практычна сам-насам змагаліся з нацыстамі, у той час як на ваенную магутнасць Вермахта працавала практычна ўся Еўропа, - заявіў Уладзімір Пуцін. - Расія ніколі не прыніжала значэнне Другога фронту і дапамогі саюзнікаў. Мы шануем адвагу ўсіх воінаў антыгітлераўскай кааліцыі, удзельнікаў супраціўлення, падпольшчыкаў, партызан, мужнасць народа Кітая, які змагаўся за сваю незалежнасць супраць агрэсіі мілітарысцкай Японіі. І заўсёды будзем памятаць. Ніколі, ніколі не забудзем нашу агульную барацьбу і натхняльныя традыцыі саюзніцтва".-0-
Фота Паўла Арлоўскага
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі