Сцяг Субота, 11 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 ліпеня 2021, 15:10

У Бельгіі праходзяць жалобныя мерапрыемствы ў памяць аб загінулых пры паводцы

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Бельгіі - дзень нацыянальнай жалобы пасля разбуральнай паводкі, што абрушылася на краіну на мінулым тыдні. Сцягі на ўсіх будынках у краіне і на дыппрадстаўніцтвах за мяжой прыспушчаны, паведамляе мясцовая тэлекампанія RTBF.

Паводле апошніх даных, 31 чалавек загінуў, 70 прапалі без вестак.

"Гэта момант, каб паразважаць аб вялікай колькасці чалавечых ахвяр, павітаць салідарнасць і пачуццё адзінства сярод насельніцтва", - сказаў прэм'ер-міністр Аляксандр Дэ Кроо. Затым ён таксама выказаў меркаванне, што канчатковы вынік паводкі будзе самым катастрафічным з калі-небудзь вядомых у Бельгіі.

Каб дапамагчы пацярпелым ад паводкі, бельгійскі Чырвоны Крыж адкрыў спецыяльны рахунак для збору ахвяраванняў, прызначаных для падтрымкі пацярпелых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі