Сцяг Субота, 11 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 кастрычніка 2019, 14:04

ЕС узгадніў адтэрміноўку Brexit да 31 студзеня 2020 года

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дату выхаду Вялікабрытаніі з ЕС перанеслі на 31 студзеня 2020 года, паведамляе Euronews.

Кіраўнік Еўрасавета Дональд Туск заявіў, што 27 краін - членаў Еўрапейскага саюза адобрылі запыт Вялікабрытаніі на адтэрміноўку даты Brexit на тры месяцы - да 31 студзеня 2020 года.

Вялікабрытанія павінна была пакінуць ЕС 29 сакавіка 2019 года, гэта значыць праз два гады пасля падачы пісьмовага паведамлення аб выхадзе з супольніцтва. Аднак дэпутаты Палаты абшчын брытанскага парламента тройчы адхілялі праект пагаднення аб умовах Brexit, дасягнутага Бруселем і ўрадам прэм'ер-міністра Тэрэзы Мэй. У выніку ЕС згадзіўся перанесці Brexit спачатку на красавік або май, потым - на 31 кастрычніка, а Тэрэза Мэй была вымушана падаць у адстаўку, так і не здолеўшы вывесці сітуацыю з тупіка.

Борыс Джонсан, які змяніў яе, настойвае на тым, што краіна павінна пакінуць ЕС 31 кастрычніка са здзелкай або без яе, але з-за прынятага парламентам закона быў вымушаны 19 кастрычніка накіраваць Еўрапейскаму савету запыт аб новай адтэрміноўцы Brexit - да 31 студзеня 2020 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі