Дзяржаўная ўстанова "Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі" адзначае ў гэтыя дні 90-годдзе. Установа выконвае некалькі задач - кансалідацыя намаганняў грамадства ў барацьбе з інфекцыйнымі захворваннямі, а таксама правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў. Як працуе санітарная служба сталіцы, расказала галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Мінска Святлана Ярмак.