Фота з архіва
30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Дзяржынску адбылося першае пасяджэнне штаба па падрыхтоўцы да фестывалю працаўнікоў вёскі "Дажынкі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.
Горад-спадарожнік Дзяржынск у 2026 годзе адзначыць сваё 880-годдзе. Да юбілейнай даты ён стане яшчэ прыгажэйшым і абноўленым, ужо цяпер тут пачалася падрыхтоўка да абласнога фестывалю працаўнікоў вёскі "Дажынкі".
Аб'ёмы работ трэба выканаць вялікія. У планах - рэканструкцыя цэнтральнай плошчы, гарадскога стадыёна, правядзенне капрамонту больш як 20 жылых дамоў, размешчаных на цэнтральных вуліцах. У час падрыхтоўкі плануюць заасфальтаваць усе гравійныя дарогі, правесці перабудову скрыжаванняў у мэтах арганізацыі больш бяспечнага руху. У горадзе будзе павышана якасць вулічнага асвятлення, водазабеспячэння, з'явяцца новыя пешаходныя сувязі. Добраўпарадкаванне аб'яднае адзіная канцэпцыя, якая павінна паказаць унікальнасць рэгіёна.
"Калі мы сабраліся рабіць, то трэба рабіць капітальна, каб людзі адчулі, улічваючы тыя магчымасці і фінансы, якія агульнымі намаганнямі будуць укладвацца. Пры падрыхтоўцы неабходна расставіць прыярытэты і ўкласціся ў існуючыя рэсурсы, робячы акцэнт на тым, што найбольш важна для жыхароў. Усе праекты павінны быць не толькі функцыянальнымі, але і эстэтычна вытрыманымі, маючымі адзіную канцэпцыю", - адзначыў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка, які ўзначаліў штаб па падрыхтоўцы да "Дажынак".-0-