Знойдзены каля беларуска-літоўскай граніцы мужчына моцна кашляў, задыхаўся і выразных адказаў даць не мог. Аб гэтым паведаміў начальнік пагранічнай заставы "Беняконі" Максім Хвалько.
Інфармацыя аб невядомым паступіла на пагранічную заставу 3 жніўня каля 22.00. Мясцовы жыхар расказаў, што чалавек рухаецца ў раёне населенага пункта Ёткішкі ў бок населенага пункта Вараноўка.