Дзяржаўны сакратарыят Савета бяспекі будзе надзелены статусам дзяржаўнага органа. Гэта прадугледжана новай рэдакцыяй палажэння аб Савеце бяспекі, паведаміў журналістам дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч па выніках пасяджэння Савета бяспекі.