Беларускае тэлеграфнае агенцтва і Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны да 75-годдзя Перамогі падрыхтавалі сумесны праект "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік".
Яго асновай сталі асабістыя пісьмы ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. У музеі іх захоўваецца больш за 2300, яны складаюць асобны значны фонд. Гэта салдацкія трохкутнікі, паштовыя карткі, паштоўкі, пасланыя з агнявых рубяжоў родным.
Праект будзе расказваць пра лёсы. Лёсы загінулых і тых, хто прайшоў усю вайну, праслаўленых і самых звычайных.