30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Злачынная актыўнасць у грамадскіх месцах дасягнула мінімуму за апошнія 10 гадоў. Такія даныя ў сваім дакладзе прывёў першы намеснік міністра - начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Юрый Назаранка на пасяджэнні калегіі МУС, якая праходзіць на базе каледжа МУС у Гаранях, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.
Галоўнае ў парадку дня - вынікі аператыўна-службовай, аператыўна-вышуковай і службова-баявой дзейнасці органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС у 2025-м, задачы на бягучы год. Удзел у мерапрыемстве разам з кіраўніком міліцэйскага ведамства Іванам Кубраковым і яго намеснікамі прымаюць намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандр Рахманаў, старшыня Следчага камітэта Канстанцін Бычак, намеснік генеральнага пракурора Сяргей Хмарук.
Як падкрэсліў Юрый Назаранка, злачынная актыўнасць у грамадскіх месцах дасягнула мінімуму за апошнія 10 гадоў. "Аналагічная сітуацыя адзначаецца па ўдзельнай вазе злачынстваў, учыненых у стане ап'янення і раней судзімымі", - адзначыў ён.
Так, комплексны падыход да пытанняў бяспекі дае вынік. У прыватнасці, колькасць незанятых у эканоміцы падуліковых зніжана больш як у тры разы. "Шмат зроблена па ўдасканаленні арганізацыі работы ўчастковых інспектараў. У аснове было і застаецца непасрэднае ўзаемадзеянне з насельніцтвам. Якасная адпрацоўка жылога сектара - прыярытэт на бягучы год", - падкрэслілі ў МУС.
Юрый Назаранка звярнуў увагу на неабходнасць нарошчвання тэмпаў работы ў частцы зніжэння дарожна-транспартнага траўматызму. "Адзін з галоўных вектараў - удасканаленне форм і метадаў арганізацыі дарожнага руху, укараненне інавацыйных інжынерных рашэнняў", - сказаў ён.
На зніжэнне колькасці злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку, значнае паляпшэнне раскрывальнасці крадзяжоў і хуліганстваў і ўзросшую рэзультатыўнасць па лініі БЭЗ указаў намеснік міністра - начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч. "Устаноўлена больш асоб, якія ўчынілі крадзяжы, падлогі, незаконнае прыняцце ўзнагароджанняў і прычыненне маёмаснай шкоды. Эфектыўнасць работы супраць сістэмнай дзелавой карупцыі таксама павысілася - выяўлена 38 схем з удзелам 179 фігурантаў", - удакладніў ён.
У рамках выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы па навядзенні парадку ў сельскай гаспадарцы выяўлена 299 злачынстваў, у асноўным крадзяжоў гаруча-змазачных матэрыялаў і таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, фактаў хабарніцтва пры заключэнні дагавораў на рамонт тэхнікі і пастаўку запчастак. Прадаўжаецца актыўная работа ў сферы абароту БРЖ.
Не дапушчана росту нарказлачынстваў. На чвэрць знізілася колькасць атручэнняў, амаль на 35 працэнтаў скарацілася ўцягнутасць непаўналетніх у наркаабарот.
"Рэалізаваныя меры дазволілі больш эфектыўна процідзейнічаць кіберзлачыннасці. Прыпынена 6,5 тыс. аперацый, каля пяці мільёнаў рублёў грамадзян не перададзена махлярам", - акцэнтавалі ўвагу ў МУС.
Іван Кубракоў падзякаваў прадстаўнікам усіх падраздзяленняў ведамства за рэзультатыўную работу і нацэліў на эфектыўнае выкананне пастаўленых задач у 2026 годзе.-0-