Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі сумесна з Міністэрствам унутраных спраў у час дабрачыннага праекта "Мары здзяйсняюцца" спраўдзілі мару 8-гадовага хлопчыка з Мінска Уладзіслава Нізаўца. Ён хацеў пракаціцца на патрульным аўтамабілі і наведаць міліцэйскі ўчастак.