Новы аналітычны праект БІСД і БЕЛТА "Экспертнае асяроддзе" стартаваў 4 снежня з самай актуальнай тэмы палітычнага сезона-2019 - "Парламент 7-га склікання: задачы заканадаўчай галіны ўлады". "Экспертнае асяроддзе" - гэта не проста пляцоўка для абмену думкамі. Тут не гавораць пра банальнасці, якія вядомы ўсім. Праект унікальны тым, што яго ўдзельнікі спрабуюць зазірнуць за гарызонт. Менавіта для гэтага за круглым сталом збіраюцца аналітыкі БІСД, прадстаўнікі "фабрык думкі", лідары меркаванняў, эксперты.