15 чэрвеня 1942 года ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці прайшла адна з самых буйных карных аперацый нацыстаў на тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны. У той дзень фашысты знішчылі разам з жыхарамі вёску Боркі і некалькі прылеглых да яе пасёлкаў. Былі спалены і расстраляны больш за 2 тыс. мірных жыхароў. Рэканструяваны мемарыяльны комплекс у вёсцы Боркі Кіраўскага раёна адкрыўся 20 чэрвеня. Адкрыццё мемарыяльнага комплексу памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці стала адным з асноўных мерапрыемстваў вобласці ў год 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 78-й гадавіны з дня трагедыі ў вёсцы Боркі.