Серыя паштовак БЕЛТА "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік" прымеркавана да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Праект рэалізуецца сумесна з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Ён расказвае пра лёсы загінулых і тых, хто прайшоў усю вайну, праслаўленых і самых звычайных. У пісьмах салдаты апісвалі вайну з розных бакоў: цяжкасці франтавога быту, атакі, раненні, радасць перамог. Менавіта матэрыялы праекта пакладзены ў аснову паштовак і відэаролікаў. У бліжэйшы час на іх базе будзе створана фотавыстава. Яна таксама будзе даступна анлайн.