Літаратурная спадчына і юбілей Караткевіча: новая калекцыя гадзіннікаў беларускага брэнда
Гукі цымбалаў, літаратурныя ўрыўкі на беларускай мове і зацікаўленыя погляды - тое, што суправаджала прэзентацыю новай калекцыі гадзіннікаў ад вядомага беларускага вытворцы. Мерапрыемства нагадала аб важнасці захавання нашай культуры, мовы і спадчыны.