23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Антон Смольскі заняў трэцяе месца ў спрынце на чацвёртым этапе Кубка Садружнасці па біятлоне, які праходзіць у "Раўбічах", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Таксама без штрафных кругоў абышліся нашы Максім Варабей і Сцяпан Данілаў - Варабей заняў сёмы радок, Данілаў размясціўся на 11-й пазіцыі. Астатнія беларусы не трапілі ў дваццатку лепшых: Дзмітрый Лазоўскі стаў 25-м, Мікіта Лобастаў - 27-ы, Канстанцін Бабураў, Павел Бялько, Дзяніс Яромаў і Аляксандр Галяк занялі месцы з 33-га па 36-е, Аляксей Логвінаў - 38-ы, Андрэй Гаўрош - 39-ы, Глеб Арлоўскі - 41-ы, Павел Мацуль - 42-і, Віталь Казачонак - 43-і.

На старт мужчынскага спрынту выйшлі 44 біятланісты, у тым ліку 14 беларусаў. Лідар нашай нацыянальнай каманды Антон Смольскі не дапусціў памылак на абодвух агнявых рубяжах і пасля другой стральбы меў самы лепшы графік. Аднак апошні круг дыстанцыі Смольскі прайшоў павольней за канкурэнтаў і ў выніку паказаў на фінішы трэці час. Перамогу атрымаў расіянін Савелій Канавалаў, які абышоў Антона на 10 секунд. Серабро ўзяў Карым Халілі, якому Смольскі ўступіў 5 секунд.
Таксама без штрафных кругоў абышліся нашы Максім Варабей і Сцяпан Данілаў - Варабей заняў сёмы радок, Данілаў размясціўся на 11-й пазіцыі. Астатнія беларусы не трапілі ў дваццатку лепшых: Дзмітрый Лазоўскі стаў 25-м, Мікіта Лобастаў - 27-ы, Канстанцін Бабураў, Павел Бялько, Дзяніс Яромаў і Аляксандр Галяк занялі месцы з 33-га па 36-е, Аляксей Логвінаў - 38-ы, Андрэй Гаўрош - 39-ы, Глеб Арлоўскі - 41-ы, Павел Мацуль - 42-і, Віталь Казачонак - 43-і.

Раней сёння спрынт у дзяўчат выйграла расіянка Маргарыта Болдырава, лепшая з беларусак Алена Кулак стала дзявятай. Ганна Сола - 11-я, Дзінара Смольская - 13-я. 24 студзеня ў "Раўбічах" адбудуцца гонкі праследавання, жаночы пасьют стартуе ў 12.00, мужчынскі - у тры гадзіны дня. Праграму чацвёртага этапу Кубка Садружнасці па біятлоне ў нядзелю завершыць змешаная эстафета.-0-
Фота Віталя Піваварчыка
