Навіны сюжэта
"Праект "Краіна гаворыць""
25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 50 новых лекавых прэпаратаў з'явілася ў Беларусі ў 2025 годзе. Аб гэтым у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" расказаў начальнік аддзела навукі Міністэрства аховы здароўя Васіль Філанюк.
Васіль Філанюк адзначыў, што па выніках 2025 года Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя ўнёс у рэестр лекавых прэпаратаў больш як 50 лекавых прэпаратаў, у тым ліку шэсць найменняў лекавых прэпаратаў і фармсубстанцый, распрацоўшчыкам якіх з'яўляюцца інстытуты НАН.
Акрамя таго, вучонымі НАН было зарэгістравана восем новых арыгінальных тэст-сістэм імунаферментнага аналізу, дадаў акадэмік-сакратар Аддзялення медыцынскіх навук НАН Васіль Богдан. "Распрацоўшчыкі - акадэмічныя арганізацыі. Гэта навінкі, якія зарэгістраваны па выніках 2025 года. Усяго шэсць лекавых прэпаратаў і восем тэст-сістэм НАН Беларусі", - удакладніў ён.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту