Сцяг Чацвер, 12 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 студзеня 2026, 15:23

У літоўскім пункце пропуску "Мядзінінкай" прыпынена афармленне грузавікоў 

Фота ДПК
Фота ДПК
24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Днём 24 студзеня літоўскім бокам прыпынены ўезд фур у пункт пропуску "Мядзінінкай" (з беларускага боку "Каменны Лог"). Гэта звязана з праблемамі ў рабоце праграмнага забеспячэння мытных баз. Папярэдне, рух будзе адноўлены не раней за 20.00, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Афармленне легкавога транспарту і аўтобусаў прадаўжаецца ў штатным рэжыме.

У ДПК рэкамендуюць грузаперавозчыкам улічваць гэту інфармацыю пры планаванні паездак у Літву.

Сачыць за абстаноўкай перад беларускімі пунктамі пропуску анлайн можна на інфармацыйным партале камітэта.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі