Фота з архіва
24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 лютага памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, што вылічваюцца з бюджэту пражытачнага мінімуму вырастуць. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці пры нараджэнні першага дзіцяці складзе 10 БПМ, або Br4969,6, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - 14 БПМ, або Br6957,44.
Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складзе 100 працэнтаў БПМ, або Br496,96.
Штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складзе 50 працэнтаў БПМ, або Br248,48. Акрамя таго, павялічылася штомесячная дапамога на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сем'яў, прадугледжаных заканадаўствам. Так, на дзяцей, старэйшых за 3 гады, якія выхоўваюцца ў такіх сем'ях (акрамя дзіцяці-інваліда), сума дапамогі складзе 50 працэнтаў БПМ, або Br248,48. На дзіця-інваліда старэйшае за 3 гады - 70 працэнтаў БПМ, або Br347,87.
Змяніўся і памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў. Пры наяўнасці І і ІІ ступені страты здароўя да спаўнення дзіцяці 18 гадоў і з III і IV ступенямі страты здароўя да спаўнення дзіцяці ўзросту 3 гадоў дапамога будзе складаць 100 працэнтаў БПМ, або Br496,96. З III і IV ступенямі страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці ўзросту 3 гадоў - 120 працэнтаў БПМ, або Br596,35.
Памер штомесячнай дапамогі на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, складзе 70 працэнтаў БПМ, або Br347,87.
У Мінпрацы адзначылі, што дапамогамі, якія вылічваюцца з БПМ, ахоплена амаль 153 тыс. дзяцей.-0-