25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Антона Смольскага з перамогай у гонцы праследавання на чацвёртым этапе Кубка Садружнасці па біятлоне ў "Раўбічах". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
На старт мужчынскага пасьюта на 12,5 км выйшлі 40 біятланістаў, у тым ліку 12 беларусаў. На рубяжах у становішчы лежачы Смольскі зрабіў дзесяць дакладных выстралаў з дзесяці, узняўшыся з трэцяй стартавай пазіцыі на другую. На першай стойцы лідар беларускай каманды схапіў два кругі штрафу і апусціўся на чацвёртае месца. Заключную стральбу Антон ізноў правёў бездакорна, дзякуючы чаму ўзначаліў гонку. На апошнім крузе Смольскі захаваў лідарства, апярэдзіўшы на восем секунд Савелія Канавалава, які стаў другім.
Тройку прызёраў замкнуў яшчэ адзін прадстаўнік Расіі Карым Халілі.
Медаль у пасьюце стаў для Смольскага другім у "Раўбічах", напярэдадні Антон узяў бронзу ў спрынце.
Акрамя таго, у скарбонцы беларускіх біятланістаў серабро ў гонцы праследавання, якое заваявала Ганна Сола.
Праграму чацвёртага этапу Кубка Садружнасці па біятлоне 25 студзеня завершыць змешаная эстафета.-0-