Мультымедыйны партал VIDEOBEL.BY запусцілі ў Беларусі
Грамадска-палітычны кантэнт вядучых беларускіх СМІ цяпер сабраны ў адным
месцы. На партале будуць анлайн-вяшчанне каналаў і важныя прамыя
трансляцыі, у прыватнасці з мерапрыемстваў з удзелам кіраўніка дзяржавы.
Акрамя таго, кожны дзень на VIDEOBEL.BY будзе з'яўляцца падборка пяці
самых важных навін. Гэта асабліва зручна для тых, хто імкнецца быць у
курсе падзей, але не гатовы траціць шмат часу на вывучэнне інфармацыйнай
прасторы. Такім чынам, карыстальнік, наведаўшы ўсяго адзін рэсурс,
зможа атрымаць максімальна разгорнутую карціну падзей, прычым з розных
ракурсаў.