Мінскаму дзяржаўнаму музычнаму каледжу імя М.І.Глінкі - 95 гадоў. За гэтыя гады адбылося 87 выпускаў, падрыхтавана больш за 9 тыс. выканаўцаў і педагогаў розных спецыяльнасцей, імёны многіх з іх упісаны ў гісторыю беларускага музычнага мастацтва.
Гісторыя каледжа бярэ пачатак у далёкім 1924 годзе, калі Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР прыняў рашэнне аб стварэнні Беларускага дзяржаўнага музычнага тэхнікума. Гэта знамянальная падзея стала пунктам адліку доўгага слаўнага шляху.