Праект дакумента аб стратэгічных напрамках развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года распрацаваны і знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці, праходзіць фінальную стадыю ўзгаднення. Адно з важных яго палажэнняў - зняцце ўсіх бар'ераў і абмежаванняў паміж краінамі-ўдзельніцамі. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.