Фота з архіва
19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер зборнай Беларусі па міні-футболе Аляксандр Чэрнік назваў склад каманды на чэмпіянат Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У афіцыйную заяўку ўвайшлі 14 футбалістаў: варатары - Аляксей Лукша ("Сталіца", Мінск), Арцём Петухоў (БЧ, Гомель); палявыя ігракі - Максім Батурын, Павел Рагавік (абодва - "Вітэн", Орша), Юрый Дубкоў, Аляксей Пінчук, Уладзіслаў Сялюк (усе - ВРЗ, Гомель), Арцём Козел, Дзмітрый Шыманоўскі, Ігар Шчэрбіч, Арцём Якубаў (усе - "Сталіца", Мінск), Сяргей Крыкун, Дзмітрый Швядко (абодва - КПРФ, Масква, Расія), Андрэй Семянюк ("Мінск").
Беларусы завяршылі трэніровачны збор у Маларыце і адпраўляюцца ў Любляну.
Фінальная стадыя 13-га чэмпіянату Еўропы па міні-футболе пройдзе з 21 студзеня па 7 лютага 2026 года ў Латвіі, Літве і Славеніі. У папярэдняй групе С у славенскай сталіцы беларусы сустрэнуцца з камандамі Бельгіі (23 студзеня), Іспаніі (26 студзеня) і Славеніі (29 студзеня). Склады астатніх квартэтаў: А (Рыга) - Латвія, Грузія, Францыя, Харватыя; В (Каўнас) - Літва, Украіна, Чэхія, Арменія; D (Любляна) - Польшча, Венгрыя, Партугалія, Італія. У чвэрцьфінал выйдуць па дзве лепшыя каманды з кожнай групы.
Беларуская зборная другі раз у сваёй гісторыі выступіць сярод лепшых дружын Старога Свету. У 2010 годзе на ЧЕ ў Венгрыі каманда Валерыя Дасько не змагла выйсці з групы, прапусціўшы наперад будучага чэмпіёна Іспанію і сярэбранага прызёра Партугалію.
Чатыры гады таму ў Нідэрландах сваё другое золата кантынентальнага першынства заваявала каманда Партугаліі, якая перамагла ў вырашальным паядынку расіян з лікам 4:2. У гульні за бронзавыя ўзнагароды іспанцы перайгралі зборную Украіны - 4:1. Зборная Іспаніі сем разоў станавілася чэмпіёнам Еўропы, па два тытулы ў Італіі і Партугаліі, адзін - у Расіі.-0-