25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жлобінскі "Металург" перамог смаленскі "Славуціч" у фінале экстралігі і стаў пяціразовым чэмпіёнам Беларусі па хакеі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У галоўнай серыі сезона "Металург" прайграў два першыя матчы, пасля чаго атрымаў тры перамогі запар. Шостая гульня фіналу адбылася ў Жлобіне. Стартавая трэць закончылася ўнічыю 1:1, на старце другога перыяду гаспадары атрымалі адставанне два галы, аднак па ходзе 20-мінуткі аднавілі парытэт - 3:3. Незадоўга да адыходу на перапынак "Славуціч" зноў вырваўся наперад, але ў пачатку трэцяга адрэзка "ваўкі" закінулі двойчы запар і ўпершыню ў матчы павялі ў ліку.
Лічбы 5:4 захаваліся на табло да фінальнай сірэны. Галявы і асістэнцкі дублі за каманду поўдня аформіў Сяргей Кузняцоў, а аўтарам вырашальнай шайбы стаў Ягор Борыкаў. Жлобінскі клуб выйграў Кубак Прэзідэнта чацвёрты раз за апошнія пяць гадоў (2022, 2023, 2024, 2026), таксама "Металург" браў залатыя медалі ў 2012 годзе. Пяць тытулаў экстралігі - трэці рэзультат у краіне пасля мінскага "Юнацтва" (11) і гродзенскага "Нёмана" (7).

У "гладкім" чэмпіянаце сезона-25/26 "Металург" фінішаваў на шостым месцы
сярод 14 каманд. У чвэрцьфінале падапечныя Дзмітрыя Саяпіна прайшлі
"Віцебск" (4:2 у серыі), а ў паўфінале выбілі з барацьбы лепшую каманду
рэгуляркі і мінулагодняга трыумфатара "Юнацтва" (4:2). У гэтым плэй-оф
"ваўкі" ўпершыню ў гісторыі сталі чэмпіёнамі Беларусі на дамашняй
пляцоўцы.-0-
Фота Сяргея Халадзіліна