Сцяг Субота, 11 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 чэрвеня 2020, 12:04

У Беларусі ў 2021 годзе з'явяцца 11 футбольных палёў высокай якасці

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) зацвердзіў інвестыцыйны праект "Стартавыя адзінаццаць" (First eleven) асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" па фінансавай праграме "Хет-Трык V", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У адпаведнасці з гэтай ініцыятывай падрыхтуюць 11 футбольных палёў, восем з якіх поўнаразмерных і тры нестандартныя з новым штучным пакрыццём FIFA Quality Pro ў 10 гарадах Беларусі. Поўнаразмерныя палі з'явяцца ў Мінску (стадыён РДВАР), Гомелі (стадыён "Лакаматыў"), Гродне (ЦСК "Нёман"), Барысаве (ДЮСШ нумар 2), Оршы (СДЮШАР нумар 2), Светлагорску (стадыён "Бумажнік"), Калінкавічах (СДЮШАР нумар 2), Рэчыцы (стадыён "Цэнтральны"). Новыя нестандартныя футбольныя палі з'явяцца ў Мазыры, Салігорску і Гродне. Плануецца, што работы па ўсіх аб'ектах будуць завершаны да сярэдзіны 2021 года.

Развіццё і ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы, усёй футбольнай інфраструктуры з'яўляецца адным з прыярытэтаў Беларускай федэрацыі футбола.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі