Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 кастрычніка 2020, 19:58

Сабаленка і Сасновіч перамаглі на старце парнага разраду адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзве беларускія тэнісісткі прабіліся ў 1/16 фіналу парнага разраду адкрытага чэмпіянату Францыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс абыгралі сёння румынскі дуэт Ірына Бегу / Ралука Алару - 6:1, 6:4. Аляксандра Сасновіч і ўкраінка Марта Касцюк узялі верх над славенска-чэшскім тандэмам Луцыя Градзецкая / Андрэа Клепач - 6:4, 6:1.

У адзіночным разрадзе з беларусак засталася толькі дванаццатая ракетка планеты Арына Сабаленка, якая сёння ў 1/32 фіналу перамагла расіянку Дар'ю Касаткіну (71-ы нумар рэйтынгу WTA) - 7:6 (8:6), 6:0. У першым раўндзе Арына Сабаленка ўпэўнена перайграла ў стартавым паядынку амерыканку Джэсіку Пегулу (60) - 6:3, 6:1. У 1/16 фіналу Арына Сабаленка згуляе з прадстаўніцай Туніса Унс Джабір (35).

Раней з адзіночнага разраду "Ралан Гарос" выбылі дзве беларускі. У другім раўндзе Вікторыя Азаранка (14) прайграла славачцы Ганне Шмідлавай (161) - 2:6, 2:6, а Аляксандра Сасновіч (96) уступіла французскай тэнісістцы Каралін Гарсіі (45) - 6:7 (5:7), 2:6.

Адкрыты чэмпіянат Францыі завершыцца 11 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі