Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 мая 2024, 09:04

Футбалісты "Нёмана" падняліся на другое месца ў табліцы чэмпіянату Беларусі

Скрыншот відэа ФК "Нёман"
Скрыншот відэа ФК "Нёман"
3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты гродзенскага "Нёмана" падняліся на другую пазіцыю ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля двух паражэнняў запар падапечныя Ігара Кавалевіча змаглі парадаваць сваіх балельшчыкаў, абыграўшы ў Гродне салігорскі "Шахцёр" з лікам 1:0. Адзіны мяч забіў Ягор Зубовіч, які вызначыўся на 66-й мінуце сустрэчы.

Чэмпіёны краіны футбалісты мінскага "Дынама" не змаглі перамагчы ў сябе дома "Віцебск" - нічыя 1:1. Футбалісты "Смаргоні" і магілёўскага "Дняпра" таксама не выявілі пераможцу - 0:0.

Яшчэ два паядынкі гэтага тура пройдуць 3 мая. Футбалісты "Мінска" на полі сталічнага САК "Алімпійскі" сустрэнуцца з жодзінскім "Тарпеда-БелАЗам", а ў Барысаве БАТЭ згуляе з "Іслаччу" з Мінскага раёна. Заключныя сустрэчы 7-га тура адбудуцца ў суботу, 4 мая: "Нафтан" (Наваполацк) - "Гомель", "Слуцк" - "Славія" (Мазыр), "Арсенал" (Дзяржынск) - "Дынама" (Брэст).

Становішча ў групе лідараў: "Славія" - 16 ачкоў (6 матчаў), "Нёман" - 15 (7), "Тарпеда-БелАЗ" - 13 (6), "Дынама" (Мінск) - 13 (7), "Дынама" (Брэст) - 12 (6).-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі