Сцяг Субота, 11 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 лістапада 2020, 14:23

Румынскія арбітры рассудзяць матч футбалістаў Албаніі і Беларусі ў Лізе нацый

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) назначыў суддзяў на матчы заключнага тура групавога этапу Лігі нацый, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэчу зборных Албаніі і Беларусі, якая адбудзецца 18 лістапада ў горадзе Тырана, будзе абслугоўваць брыгада арбітраў з Румыніі на чале з Раду Петрэску. Яго асістэнтамі стануць Мірча Грыгорыу і Раду Гінгуляк, рэзервовы рэферы - Марцэл Бірсан.

Гэта будзе заключны матч у 4-й групе лігі С. Каб заняць першае месца і падняцца ў лігу В, падапечным Міхаіла Мархеля дастаткова згуляць унічыю, албанцам неабходна толькі перамагаць. Турнірнае становішча перад апошнім турам: Беларусь - 10 ачкоў, Албанія - 8, Літва - 5, Казахстан - 4.

Сустрэчу футбалістаў зборнай Францыі і каманды Швецыі 17 лістапада ў Парыжы будзе судзіць брыгада беларускіх арбітраў, якую ўзначаліць Аляксей Кульбакоў. Асістэнты - Алег Маслянко і Дзмітрый Жук, рэзервовы суддзя - Дзяніс Шчарбакоў. Гэтыя каманды выступаюць у 3-й групе лігі А, дзе становішча такое: Францыя - 13, Партугалія - 10, Харватыя - 3, Швецыя - 3.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі