Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 студзеня 2019, 10:08

Пачынаецца продаж білетаў на матч БАТЭ - "Арсенал" у 1/16 фіналу Лігі Еўропы

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы этап продажу білетаў на матч 1/16 фіналу Лігі Еўропы паміж барысаўскім БАТЭ і лонданскім "Арсеналам" стартуе сёння ў 14.00. Да панядзелка, 21 студзеня, білеты (не больш за два ў адны рукі) змогуць набыць толькі трымальнікі клубных картак БАТЭ на сезон 2019 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе чэмпіёнаў Беларусі.

Новыя клубныя карткі БАТЭ можна набыць з сённяшняга дня ў фан-шопе на "Барысаў-Арэне", а таксама ў офісе кампаніі Ticketpro ў Мінску (вул. Машэрава, 25).

Білеты на матч БАТЭ - "Арсенал", які адбудзецца 14 лютага на полі "Барысаў-Арэны" (пачатак у 20.55), будуць прадавацца ў касах стадыёна і офісе кампаніі Ticketpro ў Мінску. Іх цана - ад Br50 да Br110, у залежнасці ад месца на трыбунах.

Паядынак у адказ за выхад у 1/8 фіналу ЛЕ адбудзецца 21 студзеня ў брытанскай сталіцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі