Сцяг Аўторак, 24 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 красавіка 2019, 09:50

Пачаўся продаж білетаў на матчы зборнай Беларусі ў кваліфікацыі Еўра-2020

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 22 красавіка пачаўся продаж білетаў на першыя дамашнія матчы футбольнай зборнай Беларусі ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 2020 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

Білеты на гульню з камандай Германіі, якая адбудзецца 8 чэрвеня на полі "Барысаў-Арэны", каштуюць ад Br15 да Br70, у залежнасці ад месца на трыбунах.

Кошт білетаў на матч са зборнай Паўночнай Ірландыі, які адбудзецца 11 чэрвеня ў Барысаве, складзе ад Br5 да Br30.

Білеты можна набыць на сайце і ў пунктах продажаў кампаніі ticketpro.by.

На старце спаборніцтваў у кваліфікацыйнай групе С беларускія футбалісты пацярпелі два выязныя паражэнні: ад галандцаў (0:4) і ад паўночнаірландцаў (1:2). Каманда Паўночнай Ірландыі таксама абыграла на сваім полі Эстонію (2:0), а нямецкія футбалісты адолелі на выездзе галандскую каманду з лікам 3:2. Турнірнае становішча: Паўночная Ірландыя - 6 ачкоў (2 матчы), Германія - 3 (1), Нідэрланды - 3 (2), Эстонія - 0 (1), Беларусь - 0 (2).

У фінальную стадыю Еўра-2020 выйдуць па дзве лепшыя каманды з 10 груп, а таксама 4 пераможцы плэй-оф Лігі нацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі