Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 верасня 2018, 10:41

Новае міні-футбольнае поле з'явілася ў Іванаве

3 верасня, Іванава /Кар. БЕЛТА/. У Іванаве ў час святкавання Дня беларускага пісьменства адбылося адкрыццё новай міні-футбольнай пляцоўкі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Новы спартыўны аб'ект абсталяваны ў гарадскім парку. Ён узведзены па сацыяльным праекце "Bonfesto - дзецям", які сумесна рэалізуюць Тураўскі малочны камбінат, Беларуская федэрацыя футбола і мясцовыя органы ўлады. У распараджэнне юных футбалістаў Іванаўскага раёна прадастаўлена пляцоўка са штучным пакрыццём, таксама перададзены неабходны інвентар для заняткаў спортам.

"Развіццё дзіцячага спорту, як цаглінка ў фундаменце будынка, - без гэтага немагчымы вышэйшыя дасягненні, у тым ліку ў футболе. Нам патрэбны выдатныя трэнеры, таленавітыя дзеці, добрыя ўмовы для заняткаў. Новая пляцоўка ў Іванаве - адзін з прыкладаў. Пакрыху, але ў кожным раённым цэнтры мы павінны стварыць дастойныя ўмовы для заняткаў рознымі відамі спорту", - падкрэсліў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. Ён дадаў, што сам больш за дваццаць гадоў таму гуляў у футбол у Іванаўскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школе, удзельнічаў у спаборніцтвах.

"Праект важны. Гэта наша магчымасць прыкласці максімум намаганняў для ўкаранення ў грамадстве прынцыпаў здаровага ладу жыцця, правільнага харчавання, каб вырасціць пакаленне, якое прынясе нашай краіне новыя перамогі", - адзначыла намеснік дырэктара па развіцці і маркетынгу Тураўскага малочнага камбіната Наталля Чэрнік.

Плануецца, што да канца года пляцоўкі па гэтым сацыяльным праекце з'явяцца яшчэ ў васьмі гарадах Беларусі. У прыватнасці, новае міні-футбольнае поле адкрыецца 8 верасня ў горадзе Высокае Камянецкага раёна. На чарзе Верхнядзвінск, Нясвіж і іншыя райцэнтры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі