Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 ліпеня 2014, 14:06

Лепшы беларускі баскетбаліст Аляксандр Кудраўцаў зноў стаў "драконам"

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лепшы баскетбаліст Беларусі апошніх гадоў Аляксандр Кудраўцаў зноў будзе гуляць пад сцягам "Цмокi-Мiнск". Кантракт з 34-гадовым атакуючым абаронцам разлічаны на два гады, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У складзе сталічнай дружыны Аляксандр Кудраўцаў упершыню з'явіўся ў 2001 годзе (тады каманда называлася БК "Мінск"), а праз два гады падаўся на легіянерскія хлябы і выступаў у клубах Польшчы, Славакіі і Украіны. У 2010 годзе ён вярнуўся ў Мінск і стаў безумоўным лідарам "драконаў". У 2012 годзе Кудраўцаў перабраўся ў турэцкі "Газіянтэп", а потым у літоўскі "Піена", дзе таксама быў на вядучых ролях. Аляксандр Кудраўцаў з 2003 года абараняе колеры нацыянальнай зборнай і неаднаразова прызнаваўся лепшым баскетбалістам Беларусі.

Як паведамлялася, у складзе шасціразовых чэмпіёнаў краіны застаецца яшчэ адзін ветэран форвард Аляксей Лашкевіч, якому 26 ліпеня споўніцца 36 гадоў. Не абышлося і без страт. У прыватнасці, стан "драконаў" пакідае 28-гадовы нападаючы Аляксей Трасцінецкі, які правёў у камандзе 6 апошніх "залатых" сезонаў. У новым сезоне ён будзе гуляць за клуб расійскай суперлігі "Разань".

У гэтым сезоне "Цмокi-Мiнск" па традыцыі апошніх гадоў выступяць у двух міжнародных турнірах - Адзінай лізе ЗГБ і Еўрачэленджы. Акрамя таго, падапечныя Андрэя Крываноса згуляюць у чэмпіянаце і розыгрышы Кубка Беларусі.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі