Фота з архіва
24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія прадстаўнікі ў футбольных еўракубкавых турнірах правядуць сёння перанесеныя матчы чэмпіянату краіны, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Дзеючыя чэмпіёны Беларусі мінскія дынамаўцы згуляюць на выездзе з футбалістамі "Смаргоні" (пачатак у 16.30). У першым крузе гэтага першынства мінчане выйгралі ў смаргонскай каманды з мінімальнай перавагай - 1:0. На мінулым тыдні мінскае "Дынама" атрымала валявую выязную перамогу над "Віцебскам" з лікам 2:1, а "Смаргонь" таксама ў гасцях нечакана перамагла жодзінскіх тарпедаўцаў з рэзультатам 1:0.
У другой сённяшняй сустрэчы віцэ-чэмпіён краіны гродзенскі "Нёман" у гасцях будзе сапернічаць з "Гомелем" (пачатак у 19.00). Іх сустрэча ў Гродне завяршылася перамогай гамяльчан - 1:0. Мінулы ўік-энд "Нёман" перамог на сваім полі лідара турніру "МЛ Віцебск" - 3:1, а "Гомель" разышоўся мірам з футбалістамі "Іслачы" - 1:1.
Становішча ў групе лідараў перад сённяшнімі матчамі: "МЛ Віцебск" - 52 ачкі (22 матчы), "Славія" (Мазыр) - 41 (22), "Дынама" (Мінск) - 39 (20), "Іслач" (Мінскі раён) - 39 (22). Унізе турнірнай табліцы знаходзіцца "Маладзечна", у якога 10 ачкоў, у актыве "Слуцка" на тры балы больш, 17 ачкоў у "Смаргоні".-0-