
8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У спартыўным комплексе "Жамчужына Сібіры" ў Цюмені стартаваў трэці этап Кубка Расіі па біятлоне з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Спаборніцкая праграма чацвярга прадощжылася жаночай спрынтарскай гонкай. Лідар нашай каманды Дзинара Алімбекава прайшла дыстанцыю з адным промахам і ў выніку апынулася на 2-м радку падагульняючага пратакола. Адставанне беларускі ад пераможцы гонкі Лізаветы Каплінай склала 30,6 сек.
Што датычыцца вынікаў іншых нашых спартсменак, то Адэліна Сабітава стала 15-й, Ірына Кручынкіна размясцілася ўслед за ёй, а Алена Кручынкіна заняла 26-е месца сярод 41 удзельніцы. Дар'я Кудаева на старт гонкі не выйшла.
Раней сёння адбыўся мужчынскі спрынт, па выніках якога ў дзясятку лепшых трапілі два беларусы: Антон Смольскі заняў 5-е месца, Максім Варабей - 9-е. Трэці этап Кубка Расіі па біятлоне ў Цюмені прадоўжыцца 10 снежня мужчынскай і жаночай гонкамі праследавання. Завершыцца праграма этапу ў нядзелю двума мас-стартамі.-0-