Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 мая 2024, 11:35

Семінар аб нацыянальнай сістэме сацабароны пройдзе 21 мая ў Палаце прадстаўнікоў

Фота з архіва
Фота з архіва
20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Семінар на тэму "Нацыянальная сістэма сацыяльнай абароны" пройдзе 21 мая пад старшынствам спікера Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергяенкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У цэнтры ўвагі - асноўныя напрамкі сацыяльна-працоўнай сферы, актуальныя пытанні дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсійнага забеспячэння, сацыяльная падтрымка і сацыяльнае абслугоўванне грамадзян у Рэспубліцы Беларусь.

У той жа дзень адбудзецца пазачарговае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы па палітычных пытаннях і міжнародным супрацоўніцтве. У рэжыме відэа-канферэнц-сувязі ў ім прымуць удзел беларускія парламентарыі. Члены камісіі разгледзяць праект заявы Савета Парламенцкай асамблеі АДКБ у сувязі з развіццём тэхналогій штучнага інтэлекту.

Акрамя таго, беларускія парламентарыі будуць удзельнічаць у семдзесят пятым пасяджэнні пастаянна дзеючага семінара пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях будаўніцтва Саюзнай дзяржавы на тэму "Уласнасць Саюзнай дзяржавы: пытанні арганізацыі ўліку і кіравання". Мерапрыемства будзе праходзіць у канферэнц-зале атэля "Беларусь" 21 і 22 мая. У пасяджэнні прымуць удзел прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, профільных міністэрстваў і ведамстваў, фінансавых, эканамічных і кантрольных органаў Беларусі і Расіі, навукова-даследчых і адукацыйных устаноў і арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі Беларусі і Расіі. Будуць разгледжаны пытанні нарматыўнага рэгулявання адносін, якія ўзнікаюць у сувязі з узнікненнем, улікам, кіраваннем і адчужэннем уласнасці, створанай у выніку рэалізацыі праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы. Плануецца абмеркаванне асноўных напрамкаў павышэння эфектыўнасці і рэзультатыўнасці саюзных праграм і праектаў, методык ацэнкі ўкаранення і камерцыялізацыі вынікаў, атрыманых пры іх выкананні, фарміравання органаў кіравання ўласнасцю Саюзнай дзяржавы, а таксама развіцця інстытутаў інтэлектуальнай уласнасці.

Акрамя таго, эксперты абмяняюцца вопытам і прапановамі па пытаннях утрымання, рамонту і тэхнічнага абслугоўвання саюзнай уласнасці, абмяркуюць формы і метады кантролю за яе выкарыстаннем і ўлікам. Асноўная мэта семінара - выпрацоўка навукова абгрунтаваных прапаноў па нарматыўна-прававым рэгуляванні пытанняў саюзнай уласнасці, стварэнні адзінага механізма ўліку і кіравання маёмасцю Саюзнай дзяржавы. Па выніках пасяджэння будзе распрацаваны дакумент, дзе будуць змешчаны практычныя рэкамендацыі, які будзе накіраваны міністэрствам і ведамствам дзвюх дзяржаў, іншым зацікаўленым структурам.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі