Сцяг Нядзеля, 16 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 мая 2024, 15:18

Беларускія дзюдаісты не змаглі заваяваць медалі чэмпіянату свету ў ААЭ

Фота з архіва
Фота з архіва
22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дзюдаісты завяршылі выступленні на чэмпіянаце свету па дзюдо, які праходзіць у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Планетарны форум у Абу-Дабі сабраў больш як 650 спартсменаў са 108 краін, у ліку ўдзельнікаў былі і трое прадстаўнікоў нашай каманды. Адзіным беларусам, які змог пераадолець бар'ер першага раўнда, стаў Руслан Галавачоў. У 1/32 фіналу турніру ў вагавой катэгорыі да 73 кг наш дзюдаіст перамог Карыма Абдулаева з ААЭ, але ў другім крузе не справіўся з Мураджонам Юлдашавым з Узбекістана.

У вазе да 90 кг у мужчын быў заяўлены беларус Ягор Варапаеў, які раней у маі стаў пераможцам турніру Вялікага шлема ў Астане. Аднак праявіць сябе на чэмпіянаце свету не атрымалася - ужо ў стартавым раўндзе Варапаеў уступіў Карамнобу Сагаіпаву з Лівана. Таксама барацьбу пасля першай жа схваткі ў катэгорыі да 78 кг у жанчын завяршыла Дар'я Канцавая, якая прайграла карэянцы Лі Чон-Юн.

Чэмпіянат свету па дзюдо 2024 года завершыцца 24 мая, удзельнікам спаборніцтваў засталося разыграць сем камплектаў узнагарод. Пасля заканчэння сусветнага форуму ў ААЭ будзе сфарміраваны падагульняючы алімпійскі рэйтынг, які вызначыць усіх удзельнікаў маючых адбыцца Гульняў у Парыжы. Беларускія дзюдаісты на галоўны старт чатырохгоддзя не трапяць.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі