Сцяг Субота, 20 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 чэрвеня 2024, 21:28

Лукашэнка: фестываль беларускай песні і паэзіі садзейнічае захаванню традыцый нацыянальнага мастацтва

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Форум на працягу многіх гадоў выконвае высакародную місію асветніцтва, заахвочвае да вывучэння багатай паэтычнай і песеннай спадчыны, садзейнічае захаванню і развіццю традыцый нацыянальнага мастацтва", - гаворыцца ў прывітанні.

Творчая гісторыя фестывалю - гэта шмат унікальных і цікавых праектаў, кранальных сустрэч з прызнанымі майстрамі літаратуры і музыкі, адкрыццё яркіх маладых талентаў, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што цяперашнія мерапрыемствы культурнага форуму стануць прыкметнай з'явай у жыцці Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў гасцям, удзельнікам і арганізатарам фестывалю поспехаў, дабрабыту і невычэрпнага натхнення.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі