Сцяг Пятніца, 19 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 чэрвеня 2024, 18:20

Беларуска Фурман заваявала золата Гульняў БРІКС у акадэмічным веславанні

Алена Фурман. Фота Мінспорту
Алена Фурман. Фота Мінспорту
14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Алена Фурман стала пераможцай Гульняў БРІКС у акадэмічным веславанні, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Праграму спаборніцтваў пятніцы ў весляроў вянчаў вырашальны заезд у жаночых адзіночак лёгкай вагі. Пераканаўчую перамогу ў фінале атрымала наша Алена Фурман, якая адарвалася ад праследавацельніц больш як на 10 секунд. Другое і трэцяе месцы занялі расіянкі Настасся Лебедзева і Наталля Гужынава. Раней у гэтым годзе Алена Фурман заваявала золата на чэмпіянаце Еўропы ў Венгрыі.

Усяго 14 чэрвеня беларускія весляры выйгралі пяць медалёў - два залатыя і тры бронзавыя. Чэмпіёнам Гульняў БРІКС у мужчынскай адзіночцы лёгкай вагі стаў Мікіта Карнееў, а ў жаночай адзіночцы трэцяй фінішавала Вікторыя Васільева. У фінале двоек расхінных у жанчын трэці рэзультат паказалі Вераніка Анацка і Паліна Залатарова, а ў гэтай жа дысцыпліне ў мужчын бронзу ўзялі Сяргей Валадзько і Дзмітрый Фурман.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі