Сцяг Пятніца, 19 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 чэрвеня 2024, 17:05

У Благавешчанску аўтамабіль наехаў на пешаходаў, ёсць загінулыя

Фота афіцыйнага Telegram-канал СК РФ
Фота афіцыйнага Telegram-канал СК РФ
14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Благавешчанску (РФ) мінівэн выехаў на тратуар і збіў пешаходаў, у выніку чаго тры чалавекі загінулі, яшчэ шасцёра дастаўлены ў бальніцу, паведамляе ТАСС са спасылкай на аператыўныя службы.

Мэр горада Алег Імамееў удакладніў, што загінулі два хлопчыкі ва ўзросце 14-15 гадоў і жанчына 49 гадоў. Паводле яго слоў, сярод шпіталізаваных - трое дзяцей. Стан пацярпелых ацэньваецца як цяжкі і вельмі цяжкі.

У аператыўных службах паведамілі агенцтву, што вадзіцель мінівэна атрымаў нязначныя траўмы. З месца здарэння ён не скрываўся.

У праваахоўных органах заявілі, што вадзіцель аўтамабіля ў момант ДТЗ значна перавышаў дапушчальную скорасць, у выніку чаго не справіўся з кіраваннем і зрабіў наезд на пешаходаў.

Паводле слоў губернатара Амурскай вобласці Васіля Арлова, вадзіцеля затрымалі з прыкметамі ап'янення.

Па факце здарэння ўзбуджана крымінальная справа.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі