Сцяг Пятніца, 19 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 чэрвеня 2024, 11:50

Сінхраністка Хандошка стала чэмпіёнкай Гульняў БРІКС у адвольнай праграме

Васіліна Хандошка. Фота НАК
Васіліна Хандошка. Фота НАК
14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская сінхраністка Васіліна Хандошка заваявала залаты медаль Спартыўных гульняў краін БРІКС, якія праходзяць у Казані, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Праграма спаборніцтваў пятніцы пачалася з адвольнай праграмы ў салістак - у гэтай дысцыпліне Хандошка выйграла бронзу чэмпіянату свету 2024 года. Сёння сярод сямі дзяўчат Васіліна мела апошні стартавы нумар, да яе выхаду ў басейн лідзіравала Аляксандра Кузняцова з Расіі, якая паказала рэзультат 274,4105 бала. Выступленне нашай спартсменкі суддзі ацанілі яшчэ вышэй: беларуска набрала 288,8397 ачка і заваявала золата. Тройку прызёраў замкнула Паліна Мерзлякова з Казахстана.

Такім чынам, на гэты момант у актыве беларускай дэлегацыі ў Казані два залатыя медалі, напярэдадні на вышэйшую прыступку п'едэстала паднялася штангістка Аліна Шчапанава (в/к да 59 кг). Для Хандошка сённяшні медаль стаў на Гульнях БРІКС другім, учора Васіліна ўзяла серабро ў тэхнічнай праграме. Усяго ў нашай каманды па сінхронным плаванні ўжо чатыры ўзнагароды мультыспартыўнага форуму (1-3-0). У 15.00 стартуюць спаборніцтвы ў адвольнай праграме сярод дуэтаў, а ў 19.00 медалі ў тэхнічнай праграме пачнуць разыгрываць групы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі