Сцяг Нядзеля, 16 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 мая 2024, 15:23

Беларус Герасімаў выйшаў у чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Грузіі

Ягор Герасімаў. Фота з архіва
Ягор Герасімаў. Фота з архіва
22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў выйшаў у чвэрцьфінал турніру серыі ATP Challenger Tour у грузінскім Качрэці з прызавым фондам $41 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў матчы 1/8 фіналу беларус, які займае 275-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамог чылійскага тэнісіста Маціяса Сота, які знаходзіцца на 384-й пазіцыі, - 6:4, 6:3. У чвэрцьфінале апанентам Ягора Герасімава будзе француз Робін Бертран (374-ы нумар рэйтынгу АТР). У першым крузе беларус перамог у дзвюх партыях кіпрскага тэнісіста Менелааса Ефстатыу (1086) - 6:4, 6:4.  

Пераможца спаборніцтваў у Качрэці стане вядомы 25 мая.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі