Сцяг Субота, 4 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 лютага 2019, 19:28

Барысаўскі БАТЭ ўключыў у заяўку на плэй-оф Лігі Еўропы 26 футбалістаў

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Барысаўскі БАТЭ адправіў ва УЕФА афіцыйную заяўку на матчы плэй-оф Лігі Еўропы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе 15-кратных чэмпіёнаў Беларусі.

Трэнерскі склад на чале з Аляксеем Багам уключыў у заявачны спіс 26 футбалістаў:

варатары - Аляксандр Свірскі, Антон Чычкан, Дзяніс Шчарбіцкі;

абаронцы - Дзмітрый Бяссмертны, Нікола Васілевіч, Захар Волкаў, Аляксей Рыяс, Ягор Філіпенка, Аляксандр Філіповіч;

паўабаронцы - Дзмітрый Бага, Яўген Бярозкін, Аляксандр Глеб, Станіслаў Драгун, Мірка Іваніч, Эрвейн Мукам, Аляксандр Нямірка, Слабадан Сімавіч, Ігар Стасевіч, Яўген Яблонскі;

нападаючыя - Боян Дубаіч, Кірыл Ермаковіч, Неманья Міліч, Уладзіслаў Мухамедаў, Ілья Сень, Максім Скавыш, Ясэ Туамінен.

Першы матч 1/16 фіналу Лігі Еўропы з лонданскім "Арсеналам" футбалісты БАТЭ правядуць 14 лютага на полі "Барысаў-Арэны", у адказ - 21 лютага ў брытанскай сталіцы.

Да маючых адбыцца сустрэч барысаўчане рыхтуюцца на зборы ў турэцкім Белеку. У першым кантрольным матчы БАТЭ ўступіў клубу "Сувон Самсунг Блюуінгз" з Рэспублікі Карэя з лікам 0:2. У нядзелю, 3 лютага, адбудзецца сустрэча з аўстрыйскім "Вольфсбергерам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі