Сцяг Субота, 11 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 лістапада 2022, 09:57

Бабруйскі "Дынама-Шыннік" выйшаў у лідары дывізіёна ў Маладзёжнай хакейнай лізе

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты Бабруйскага "Дынама-Шынніка" атрымалі трэцюю перамогу запар у рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключным матчы дамашняй серыі на сталічнай "Алімпік-Арэне" "шыннікі" прымалі "АКМ-Юніёр" з Тульскай вобласці. Сустрэча пачалася для беларусаў звышпаспяхова - ужо на дзявятай хвіліне перавага нашай каманды дасягнула трох шайбаў, дакладнымі кідкамі вызначыліся Аляксандр Мурамцаў, Леанід Булгакаў і Ціхан Баразна. Аднак госці не збіраліся здавацца: яшчэ да першага перапынку тулякі адыгралі адзін гол, а ў наступным перыядзе і зусім зраўнавалі лічбы - 3:3. Тым не менш, на большае сапернікаў не хапіла, і фінальная 20-хвілінка прайшла пад поўным кантролем гаспадароў. Шайбы ў чужыя вароты адправілі Максім Глінскі, Іван Аношка, Мацвей Шыдлоўскі і Ягор Сяўко. Канчатковы лік - 7:3 на карысць юных дынамаўцаў.

Гэта вікторыя стала для падапечных Андрэя Міхалёва трэцяй запар. Дзякуючы ўдалай серыі бабруйскі клуб з 28 ачкамі ўзначаліў табліцу "Сярэбранага" дывізіёна Заходняй канферэнцыі МХЛ, у агульнай табліцы Захаду беларусы ідуць чацвёртымі. Далей "Дынама-Шыннік" чакае чарговае выязное турнэ, першы матч якога адбудзецца ўжо 11 лістапада ў Санкт-Пецярбургу, дзе наша каманда сустрэнецца з другой камандай канферэнцыі "СКА-1946".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі