Сцяг Субота, 11 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 лютага 2021, 15:53

АБФФ вызначылася з датай чарговай канферэнцыі футбольнай федэрацыі

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выканкам асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" зацвердзіў дату правядзення чарговай канферэнцыі АБФФ - яна пройдзе 24 сакавіка ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На пасяджэнні выканкама футбольнай федэрацыі таксама быў зацверджаны рэгламент 31-га чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі, у якім з'явілася некалькі новаўвядзенняў. У прыватнасці, у новым сезоне на полі ў кожнай каманды адначасова павінны знаходзіцца не менш за шэсць беларусаў, адзін з якіх павінен быць не старэйшым за 1999 года нараджэння. У кожным матчы камандам цяпер дазволена ажыццяўляць па пяць замен, прычым адна з іх прадугледжана менавіта для маладых ігракоў. Акрамя таго, былі зацверджаны рэгламентныя дадаткі для Кубка Беларусі, Суперкубка, Кубка рэгіёнаў, нацыянальных чэмпіянатаў у першай і другой лігах, а таксама спаборніцтваў сярод жаночых каманд.

Новы футбольны сезон у Беларусі адкрыецца 2 сакавіка матчам за Суперкубак, у якім чэмпіён краіны салігорскі "Шахцёр" сустрэнецца з уладальнікам Кубка барысаўскім БАТЭ. Гэта гульня адбудзецца на стадыёне ФК "Мінск". Яе пераможца атрымае Br15 тыс., той, хто прайграе, - Br7 тыс. Гэтыя сродкі павінны быць накіраваны на заахвочванне трэнераў, якія працуюць з дзіцяча-юнацкімі камандамі, што ўваходзяць у структуру клубаў. На пасяджэнні выканкама АБФФ была прынята за аснову канцэпцыя "Развіццё футбола ў Рэспубліцы Беларусь на 2020-2028 гады".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі