Сцяг Пятніца, 22 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 верасня 2021, 18:35

Збоі ў падачы транспарту зарэгістраваны на выездзе з Літвы ў Беларусь

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Збоі ў падачы транспарту зарэгістраваны сёння на выездзе з Літвы ў Беларусь, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні Юлія Раманюк.

Збоі ў падачы транспарту, што рухаецца на выезд з Літвы ў Беларусь, адзначаны ў літоўскіх пунктах пропуску "Мядзінінкай", "Лаварышкес", "Шальчынінкай" і "Райгардас" (з беларускага боку "Каменны Лог", "Катлоўка", "Беняконі" і "Прывалка").

Паводле паведамлення літоўскіх кантралюючых службаў на граніцы, у праграмных экспартных прадуктах Літвы адбыліся збоі, што ўплывае на рытмічнасць афармлення грузавых транспартных сродкаў. Так, з пункта пропуску "Шальчынінкай" ("Беняконі") на беларускі бок сёння пададзена толькі палавіна транспарту ад колькасці, устаноўленай міжнароднымі дамоўленасцямі, а з пункта пропуску "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") - усяго трэць.

Згодна з данымі на афіцыйным сайце ДПК, па стане на 18.00 выезду ў Літву чакалі больш за 880 велікагрузаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі