11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Панікаваць не трэба, ваенна-палітычная абстаноўка сілавым блокам кантралюецца. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч у час інфармавання па пытаннях ваенна-палітычнай абстаноўкі, якая складваецца ў краіне і за мяжой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ёсць асабістае ўказанне Прэзідэнта: ад першых асоб - міністра абароны, старшыні Камітэта дзяржбяспекі, Дзяржпагранкамітэта, міністра эканомікі давесці аспекты, звязаныя з нацыянальнай бяспекай, і тыя меры, якія прымаюцца, - сказаў Аляксандр Вальфовіч. - Сітуацыя вакол нашай краіны застаецца сапраўды сёння напружанай. Мае тэндэнцыю да абвастрэння".
Разам з тым панікаваць не трэба, адзначыў дзяржсакратар. "Абстаноўка сілавым блокам кантралюецца, ацэньваецца, своечасова дакладваецца кіраўніку дзяржавы. Вы бачыце, што Прэзідэнт асабіста бярэ на кантроль гэту абстаноўку, праводзіць нарады, дае ўказанні. Таму панікаваць не трэба. Меры, якія сёння прымаюцца Міністэрствам абароны, Камітэтам дзяржбяспекі, сілавымі структурамі, забяспечваюць кантроль за абстаноўкай, якая складваецца".
Аляксандр Вальфовіч дадаў, што інфармаванне будзе праходзіць у працоўных калектывах, на буйных прадпрыемствах ва ўсіх абласцях краіны. "Каб людзі з першых вуснаў чулі і разумелі, што сёння адбываецца", - падкрэсліў ён.-0-
