Сцяг Нядзеля, 24 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 сакавіка 2024, 16:25

Урад перадаў Аршанскаму льнокамбінату акцыі ААТ "Сцяг індустрыялізацыі"

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад перадаў Аршанскаму льнокамбінату акцыі ААТ "Сцяг індустрыялізацыі" на агульную суму больш за Br1 млн. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 21 сакавіка 2024 года нумар 203, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Акцыі з уласнасці Віцебскай вобласці бязвыплатна перадаюцца ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь. Аршанскі льнокамбінат атрымае іх у гаспадарчае вядзенне. Усяго да 15 красавіка будуць перададзены 1 192 264 простыя (звычайныя) акцыі намінальнай вартасцю Br0,9 на агульную суму Br1 073 037,6.

Канцэрну "Беллегпрам" і Віцебскаму аблвыканкаму даручана прыняць меры па рэалізацыі гэтай пастановы.

ААТ "Сцяг індустрыялізацыі" - адно са старэйшых швейных прадпрыемстваў у Беларусі. Яно вырабляе мужчынскае і жаночае верхняе адзенне. У асартыментны пералік уваходзіць таксама адзенне для дзяцей, трыкатажныя вырабы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі