Сцяг Субота, 28 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 снежня 2024, 11:38

У Мазыры назвалі топ-3 мясцін для наведвання ўдзельнікамі "Марафону адзінства"

27 снежня, Мазыр /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Мазырскага райвыканкама Алена Паўлечка ў размове з журналістамі прапанавала топ-3 мясцін для наведвання ўдзельнікамі "Марафону адзінства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Абавязковая для наведвання гістарычная лакацыя "Замкавая гара". "Гэта славутая мясціна Мазыршчыны. У яе свая гісторыя і цудоўныя краявіды. Гэта сапраўды сэрца нашага раёна", - падкрэсліла Алена Паўлечка.
Яшчэ адна ўнікальнасць горада на Прыпяці - ландшафтная - яры. "Мазыр - горад на сямі ўзгорках. Не любавацца ў любы час года нашай прыродай проста нельга", - адзначыла старшыня райвыканкама.

"Духоўнасць, культуру і гісторыю аб'ядноўвае храм архангела Міхаіла. Гісторыя назаўсёды. Хто не памятаем гісторыі, у таго няма будучыні. І храм архангела Міхаіла - таксама ўнікальны гістарычны аб'ект, які яшчэ раз дае магчымасць задумацца аб важным, успомніць 10 запаведзей", - адзначыла Алена Паўлечка.

Дастойных аб'ектаў, паводле слоў кіраўніка раёна, у Мазыры вельмі і вельмі шмат. Штогод адкрываюцца новыя, праводзіцца рэканструкцыя знакавых месцаў. "У гэтым годзе пачалі рэканструкцыю аўтамабільнага моста - самага доўгага ў краіне. У наступным годзе плануем яе завяршыць. Гэта знакавы аб'ект, транспартная артэрыя, якая звязвае бліжэйшыя рэгіёны. Я ўпэўнена, што ўсе, хто прыедзе да нас у госці, адназначна не застануцца абыякавымі", - рэзюмавала яна.

Рэспубліканскую грамадска-культурную акцыю "Марафон адзінства" 27 і 28 снежня прымае Мазыр.-0-
Рэспубліканская акцыя
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі